Виртуальная выставка НАН Беларуси
Просмотр экспонатов
Цыкл даследаванняў і выданняў ("Беларуская дыялекталогія". Вып. 5, А.В. Ярушэвіч "Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына"; "Народная проза Акцябршчыны"), прысвечаных вывучэнню народнай мовы ў рамках года малой радзімы
Ссылка на контактную информацию (доступно только для членов группы 'GetOwner')
Код: TO
2699

Дата размещения:
28.11.2019

Активно до:
31.12.2021

Контактная информация

Отделение:
Отделение гуманитарных наук и искусств
Организация:
Государственное научное учреждение "Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси"
ФИО:
Гурко Александр Викторович
Email:
inlinasbel@tut.by
Телефон:
+375172842916
Ссылка на сайт:
[url]http://cbcll.basnet.by/rus/[/url]



Описание предложения
Дадзена сістэмнае апісанне беларускіх народных гаворак у іх тэрытарыяльнай разнастайнасці і розных формах навуковай рэпрэзентацыі. У тэкстаграфічнай форме прадстаўлены сучасны стан жывога беларускага маўлення з трансгранічнай беларуска-рускай моўнай прасторы і рэгіёна Беларусі, што характарызуецца архаічным лінгваландшафтам. Уведзены ў навуковы зварот архіўныя і створаныя на аснове раней не друкаваных тэкставых запісаў слоўнікі, у якіх акумуляваны вынікі духоўнага развіцця беларускага народа і нацыянальнай навукі. Матэрыялы ўключаны ў рэестр "Зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак", усе тэкставыя запісы ўвайшлі ў тэкстаграфічную базу "Нацыянальны дыялектны тэкстаграфічны фонд". Выкарыстоўваюцца ў навуковых працах па балта-славянскай праблематыцы.[br][/br][br][/br]Абумоўлена неабходнасцю вывучэння праблемы нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў сувязі з дзеяннем у сучасным развіцці грамадства дзвюх супрацьлеглых тэндэнцый – глабалізацыі і моўнай разнастайнасці. У сістэме беларускай нацыянальнай мовы яе традыцыйныя мясцовыя гаворкі займаюць цэнтральнае месца, яны забяспечваюць моўнымі сродкамі літаратурную мову, служаць адлюстраваннем менталітэту беларускага народа, традыцыйнай асновай яго моўнай культуры і развіцця. Інтэнсіўныя змены ў структуры сучаснага сельскага ландшафту вымагаюць новых форм вывучэння беларускай дыялектнай мовы, найперш тэкстаграфічнай і лексікаграфічнай, паколькі яны дазваляюць праводзіць тэарэтычныя даследаванні з выкарыстаннем метадаў корпуснай лінгвістыкі.

Инновационные аспекты предложения
Упершыню ў гісторыі развіцця нацыянальнай дыялекталогіі ў навуковы зварот уведзены арыгінальныя тэкставыя запісы з трансгранічнай тэрыторыі сучасных народных гаворак, а таксама архаічнай унутрыдыялектнай моўнай прасторы. Ахарактарызаваны асаблівасці стану і дынамікі развіцця асобных узроўняў дыялектнай мовы з улікам камунікатыўнай спецыфікі Беларусі, распрацаваны прынцыпы прадстаўлення і адаптацыйныя механізмы адлюстравання ў слоўнікавай форме архіўнага лексічнага матэрыялу, са статусам асабліва значнага для нацыянальнай навукі дакумента.

Где была представлена технология
1. Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск: Беларус. навука, 2018. – Вып. 5. – 403 с.[br][/br]2. Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына / А. В. Ярушэвіч; уклад., уст. арт. І. У. Галуза; навук. рэд. В. М. Курцова; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нац. архіў Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Беларус. навука, 2018. – 351 с.[br][/br]3. Народная проза Акцябршчыны / уклад., уст. арт. А. М. Боганевай. – Мінск: Беларус. навука, 2018. – 192 с.
Текущая стадия развития
 Находится в эксплуатации/производстве

Статус прав интеллектуальной собственности
 Эксклюзивное право

Классификатор Европейской сети трансфера технологий EEN
 Туризм и культурное наследие

Предпочитаемые регионы
 Европа
 Азия

Предлагаемые формы сотрудничества
 Продажа
© Национальная академия наук Беларуси, Инновационная ассоциация "Республиканский центр трансфера технологий"
Besucherzahler
счетчик посещений
Рейтинг@Mail.ru Яндекс.Метрика